Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

1 снежня ноччу месцамі яшчэ пройдзе невялікі снег, днём істотных ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1 — -7°С, днём -3 — +2°С, піша Tut.by.

У сераду месцамі па ўсходзе невялікі кароткачасовы снег. Галалёдзіца. Ноччу -2 — -8°С, пры праясненнях да -10°С, максімальная днём 0 — -5°С.

3 снежня таксама невялікі снег. Ноччу -1 — -7°С, пры праясненнях да -10°С, максімальная днём -5 — +1°С.

У пятніцу, 4 снежня, ноччу -6 — +1°С, максімальная днём ад -2°С па паўночным усходзе да + 5°С па паўднёвым захадзе.

А ў выходныя — адліга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0