Сёння ў Мінску таніраваны мікрааўтобус, у якім звычайна перавозяць сілавікоў, збіў невядомага ў балаклаве. 

Здарэнне адбылося на вуліцы Гарадскі Вал падчас Маршу пенсіянераў. Там людзі ў балаклавах беглі па праезнай частцы. У нейкі момант аднаго з іх «дагнаў» таніраваны мікрааўтобус.

У выніку наезду мужчына ў балаклаве зрабіў кульбіт наперад, пасля чаго паспрабаваў нешта выказаць кіроўцу, але неўзабаве развярнуўся і пабег далей. Мяркуючы па ўсім, сур'ёзных траўмаў ён не атрымаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0