Цана на расійскі газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у 2021 годзе не павінна перавысіць паказчыкі бягучага года. Пра гэта заявіў у панядзелак старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

«Ёсць інструменты, якія дазваляюць збліжаць пазіцыі, каб цэны былі роўнадаходнымі, асабліва што тычыцца тарыфу на прапампоўку газу, то-бок па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, пакуль газ дойдзе да Беларусі», — дадаў кіраўнік ЕЭК.

Цана расійскага газу ў 2020 годзе для Беларусі складае $127 за 1 тыс. кубаметраў. 

70% цаны — гэта выдаткі на транзіт. Тарыфы на пастаўку газу па тэрыторыі РФ у тры разы меншыя, чым пры пастаўцы ў Беларусь.

Лукашэнка заклікаў Расію зрабіць цану «больш адаптыўнай», але Пуцін падкрэсліваў, што адзіны тарыф можа быць «толькі на адзіным рынку з адзіным бюджэтам і сістэмай падаткаабкладання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?