
Супраць анансаванага звальнення калег выступіў яшчэ адзін гісторык — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі 54-гадовы Сяргей Рыбчонак.
Ён заявіў, што не працягне кантракт з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».
Як паведамлялася, адміністрацыя інстытута вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з шэрагам гісторыкаў (Аляксей Шаланда, Кацярына Крывічаніна, Алесь Жлутка, Мікалай Волкаў, Андрэй Радаман, Таццяна Папоўская, Уладзімір Шыпіла), якія выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю.
У знак пратэсту іх калегі Вадзім Аніпяркоў, Васіль Варонін, Андрэй Мацук, Уладзімір Тугай, Андрэй Унучак вырашылі не працягваць кантракты з Інстытутам гісторыі (тэрмін іх дзеяння заканчваецца 31 снежня 2020-га). Да іх заявы і далучыўся Рыбчонак.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары