Оскараўскі камітэт быў адноўлены ў Беларусі ў 2018-м, каб упершыню за дваццаць гадоў высунуць на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі фільм ад Беларусі — гэта была карціна «Хрусталь» Дар’і Жук. У наступным годзе ў якасці нашага прадстаўніка была абрана дакументальная карціна Настассі Мірашнічэнка «Дэбют».

Сёлета сябры оскараўскага камітэта выбіраюць паміж фільмамі «Урокі фарсі» і II Улады Сеньковай. Пэўныя крыніцы паведамілі «Нашай Ніве», што камітэт таксама разглядае варыянт не высоўваць на «Оскар» нічога.

«Урокі фарсі» — буйны міжнародны кінапраект, прэм’ера якога адбылася на Берлінскім кінафестывалі, праўда, хоць у яго стварэнні задзейнічаны «Беларусьфільм», дачынення да беларускага кіно ён мае няшмат. У сваю чаргу карціна II — не такая масштабная, але цалкам беларуская незалежная малабюджэтная драма рэжысёркі Улады Сеньковай, якая востра выказваецца пра страхі і забабоны беларускага грамадства.

«Наша Ніва» будзе сачыць за навінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0