PA_media

PA_media

Вялікабрытанія стала першай у свеце краінай, якая ўхваліла вакцыну супраць COVID-19 Pfizer/BioNTech [BioNTech — нямецкая фармацэўтычная фірма, заснаваная імігрантамі з Турцыі, што распрацавалі гэту вакцыну] для шырокага ўжывання. Вакцынацыя пачнецца ўжо на наступным тыдні, першымі яе пройдуць пажылыя людзі і падапечныя інстытутаў закрытага тыпу, піша Бі-бі-сі.

Брытанія заказала першую партыю ў 40 млн доз для 20 млн чалавек.

Паводле брытанскага рэгулятара MHRA, вакцына Pfizer/BioNTech прадэманстравала да 95% эфектыўнасці.

Гэта вакцына-рэкардсмен, якая прарабіла шлях ад задумы да шырокага ўжывання ўсяго за 10 месяцаў. Да гэтага часу гэты працэс для любога прэпарата займаў у сярэднім 10 гадоў.

«Дапамога ўжо ў дарозе», — напісаў у сераду раніцай у твітары міністр аховы здароўя Брытаніі Мэт Хэнкак.

«Я абсалютна ўпэўнены, што пры такім развіцці падзей вясной, з Вялікадня і далей, жыццё пачне наладжвацца, і наступнае лета ўсе мы зможа правесці ў сваё задавальненне», — сказаў ён у інтэрв'ю Бі-бі-сі.

Па словах кіраўніка нацыянальнай сістэмы страхавання Вялікабрытаніі (NHS) сэра Саймана Стывенса, яго калегі рыхтуюцца да самай маштабнай кампаніі па вакцынацыі ў гісторыі краіны.

Каля 50 бальніц па ўсёй краіне цалкам гатовыя да пачатку гэтага працаёмкага працэсу. Таксама заканчваецца пераўтварэнне ў часовыя пункты вакцынацыі такіх аб'ектаў, як канферэнц-залы і бізнэс-цэнтры.

Пры гэтым медыкі асабліва падкрэсліваюць, што захаванне існуючых каранцінных мер становіцца асабліва важным, бо ў найбліжэйшы час на вуліцах і ў грамадскіх месцах з'явяцца сотні тысяч пажылых людзей. З'яўленне вакцыны не павінна выклікаць у насельніцтва ілюзіі, што небяспека цалкам мінула, кажуць эксперты.

Угур Шахін і Озлем Тарычы. Хто і як распрацаваў першую вакцыну ад каранавіруса, эфектыўнасць якой навукова даказаная

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0