Пра гэта пастанавіў у сераду ўрад Літвы, піша Delfi.lt.

«Усім беларусам, якія прыязджаюць па гуманітарных прычынах, нацыянальныя візы будуць выдавацца бясплатна», — сказала BNS дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.

«У часткі людзей ёсць шэнгенскія візы, але каб узаконіць доўгатэрміновае знаходжанне ў Літоўскай Рэспубліцы, патрэбныя пастаянныя візы», — адзначае МЗС.

З 21 верасня па 1 снежня выдадзена 1354 візы для прыезду грамадзян Беларусі ў Літву па гуманітарных прычынах. За гэты перыяд агулам беларусам выдадзена 5696 нацыянальных віз, большая частка — на падставе працоўных стасункаў у Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0