Два ДТЗ здарыліся на ўчастку пр. Незалежнасці паміж Дзіцячай чыгункай і корпусам Аграрнага ўніверсітэта, пішуць «Мінск-навіны».

Здарэнні адбыліся на праезнай частцы праспекта пры руху з боку вул. Талбухіна ў напрамку Макаёнка.

Тут сутыкнуліся некалькі спадарожных машын, утварыўшы два паравозікі менш чым за сотню метраў адзін ад аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0