«Хто кінуў?» — «Малалетка». З такога дыялогу з будзённай інтанацыяй пачалася пагоня міліцэйскага аўто за падлеткамі ва Уруччы.

Адзін з 16-гадовых хлопцаў нешта кінуў у машыну. Афіцыйная версія — камень, але чытачы «Нашай Нівы», якія былі відавочцамі, кажуць пра сняжок.

Сілавікі ганяліся за хлапчукамі па пешаходных дарожках, пасля пабеглі за імі ў двары.

У дачыненні да непаўналетняга хлопца завялі крымінальную справу па традыцыйным артыкуле 342 — «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Міліцыя апублікавала відэа, на якім падлетка груба перасаджваюць з машыны ў машыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0