Журналіст пуцінскага пула Андрэй Калеснікаў у kommersant.ru квяціста апісаў анлайн-нараду лідараў АДКБ і дыялог Лукашэнкі з кіраўніком РФ.

— Аляксандр Лукашэнка засяродзіўся для пачатку на асэнсаванні сваёй вырашальнай ролі ў супрацьстаянні з НАТА ля заходніх межаў АДКБ, — піша Калеснікаў. —

А пасля Лукашэнка трохі нечакана апісаў шматмесячныя пратэсты супраць яго асабіста ў яго ўласнай (як яму здаецца) краіне:

«У сваю чаргу, пандэмія не толькі ўскладніла праблемы міжнароднага ўзаемадзеяння, але і справакавала абвастрэнне сацыяльных канфліктаў. Гаворка ідзе аб беспрэцэдэнтных масавых беспарадках ва ўсім свеце!»

Мабыць, і беспарадкі ў Мінску той жа пандэмічнай прыроды, — іранізуе Калеснікаў і працягвае цытаваць Лукашэнку:

«Відавочна, што ўніверсальны баланс паміж грамадзянскімі свабодамі і інтарэсамі нацыянальнай бяспекі ў заходнім грамадстве так і не знойдзены. Мабыць, менавіта з гэтага вынікае ўсё больш бесцырымоннае навязванне міжнароднай грамадскай свядомасці падвойных стандартаў. … Меры іншых краін па забеспячэнні стабільнага развіцця, падтрыманні правапарадку і законнасці выстаўляюцца як дыктатура і дэспатызм, хоць гэтыя меры на парадак менш, чым у іх саміх».

Чамусьці Аляксандру Лукашэнку дагэтуль цяжка прызнаць, што беларускі народ зусім не прымае яго па сваіх, можна сказаць, глыбока асабістых прычынах і, можа, нават усё ж такі стрываў бы яго зноў, але былі ж 9-12 жніўня, і пасля гэтага — не, не стрываў бы, — піша Калеснікаў.

Пуцін, адзначае журналіст, «быў акуратны, барацьбу Аляксандра Лукашэнкі з ягоным народам не падтрымліваў, «з ашалелымі паводзінамі» заходніх краін з лёгкасцю згаджаўся: так, гэта ягоная тэма».

«Турбуе сапраўды ўмяшанне звонку: фінансавае падмацаванне, інфармацыйнае суправаджэнне, палітычная падтрымка і гэтак далей. Трэба даць магчымасць, урэшце, народам самім разабрацца з пытаннямі, якія ўяўляюць для іх асаблівую цікавасць. Мы бачылі, як адбывалася развіццё падзей, скажам, у арабскім свеце ў ходзе так званай арабскай вясны. Да чаго гэта прывяло? Я ўжо не кажу пра ўсякія іншыя «каляровыя рэвалюцыі», але тут да чаго прывяло? Вядома, што заўсёды тлумачаць лепшымі намерамі, а, як вядома, добрыя намеры — імі выбрукаваная дарога ў пекла. Вось да чаго вядуць гэтыя добрыя намеры і спробы ўмяшання і само ўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў!» — сказаў Пуцін.

— Але вось тая фраза: «Трэба даць магчымасць людзям самім разабрацца ў сітуацыі…» Гэта прысуд ўладзе Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, — лічыць Калеснікаў. — 

Пуцін выказаўся і нават больш вызначана:

«Але я вельмі спадзяюся на тое, што беларускаму народу хопіць палітычнай сталасці для таго, каб спакойна, без усялякіх рэзкіх рухаў выбудаваць і дыялог унутрыпалітычны з усімі палітычнымі сіламі, і вырашыць усе свае ўнутраныя пытанні самім, без усялякага ціску і без усялякага ўмяшання звонку. Не сумняваюся ніколькі, што гэта атрымаецца, у тым ліку маючы на ўвазе і палітычны вопыт прэзідэнта Беларусі».

То-бок ён у які раз прапанаваў яму сысці спакойна і не цягнуць з гэтым, — піша Калеснікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0