Генпракуратура Расіі перадала Беларусі Сяргея Дзербянёва — аднаго з лідараў злачыннага аб'яднання, вядомай як «банда Марозава», якая дзейнічала на тэрыторыі Гомельскай вобласці з 1980-х. Беларускі бок абяцаў не ўжываць да яго вышэйшай меры пакарання, да якой былі прысуджаныя некалькі іншых кіраўнікоў банды. Перадача адбылася ў рамках «запыту замежных калегаў», паведамляюць «Моцныя навіны».

Сяргей Дзербянёў абвінавачваецца ў бандытызме, удзеле ў злачыннай арганізацыі, незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, вымагальніцтве, махлярстве, забойствах. Усяго на рахунку «марозаўцаў» даказаных больш за 100 злачынстваў, у тым ліку 20 забойстваў.

«Банда Марозава» пачала сваё існавання яшчэ з 1980-х на тэрыторыі Гомельскай вобласці. І аж да 2004-га ў ёй быў Дзербянёў. Кіравалі аб'яднаннем Сяргей Марозаў і Міхаіл Мацюшкоў.

Сяргей Дзербянёў быў абвешчаны ў вышук. І ў 2019-м яго затрымалі ва Уладзівастоку. Пры сабе ў яго быў пашпарт грамадзяніна РФ на іншае імя. Асобу ўдалося ідэнтыфікаваць з дапамогай дактыласкапічнай экспертызы. Яго адправілі пад варту. Тады ж Беларусь накіравала запыт на выдачу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0