Часопіс People назваў чалавека года. Гэтае званне атрымала акторка і спявачка Селена Гомес, паведамляецца на сайце выдання.

Адзначаецца, што сёлета артыстка трывала абсталявалася ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. За апошнія 12 месяцаў яна паспела выпусціць свой трэці студыйны альбом Rare і запусціла сваю лінію інклюзіўнай касметыкі Rare Beauty.

28-гадовая зорка актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта распавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Гомес выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ў 2020 годзе ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта.

На наступным тыдні павінен назваць чалавека года Time. Яны абвяшчаюць персону года з 1927-га, у 2019- м чалавекам года стала Грэта Турнберг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0