Нацыянальны банк Беларусі не бачыць прычын для перагляду фармату ўзаемаадносін беларускіх банкаў з сістэмай SWIFT.

«Нацыянальны банк не бачыць аб'ектыўных прычын для перагляду існуючага фармату ўзаемаадносінаў беларускіх банкаў з сістэмай SWIFT і не лічыць высокай імавернасць рэалізацыі гэтай рызыкі», — заявілі ў прэс-службе.

У Нацбанку звярнулі ўвагу, што некаторыя краіны выкарыстоўваюць SWIFT для перадачы фінансавых паведамленняў як для трансгранічных плацяжоў, так і для ўнутраных. У той жа час у Беларусі з 1999 года працуе ўнутраная сістэма перадачы фінансавай інфармацыі Нацбанка. Яна забяспечвае перадачу фінансавых паведамленняў, асноўнымі з якіх з'яўляюцца плацежныя дакументы ў беларускіх рублях.

Гэта значыць, што плацяжы юрыдычных асоб на тэрыторыі нашай краіны не залежаць ад SWIFT.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0