У дачным пасёлку пад Валакаламскам (Маскоўская вобласць Расіі) застрэлілі і спалілі сям’ю Руміных — мужа, жонку і іх 16-гадовую дачку.

Абгарэлыя фрагменты целаў са слядамі агнястрэльных раненняў знайшлі ў закінутым згарэлым доме.

Як мяркуе следства, прычынай забойства стаў канфлікт Руміных з суседам Лагуценкавым. Той заняўся гадаваннем жывёлы на сваім участку — трусоў, гусей, коняў. Руміны паскардзіліся ўладам на невыносны смурод, і прадпрымальніка аштрафавалі. Лічыцца, што ён затаіў крыўду.

Неўзабаве згарэла лецішча Руміных. А калі яны прыехалі з Масквы разабрацца ў здарэнні, іх расстралялі на пад’ездзе да пасёлка.

Затрыманыя той самы сусед Лагуценкаў і яшчэ два магчымыя яго памагатыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0