Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што найлепшыя якасці расіянаў забяспечваюць маральна-этычнае лідарства краіны. Пра гэта кіраўнік РФ заявіў падчас відэасустрэчы з фіналістамі конкурсу «Добраахвотнік Расіі», піша РБК.

Паводле слоў Пуціна, сардэчная шчодрасць, велікадушнасць і міласэрнасць для жыхароў Расіі з'яўляюцца нормай жыцця. «Гэта тое, чаго ніколі не адабраць, сутнасць нашага характару, культуры і традыцый, гэта перадаецца з пакалення ў пакаленне, як гаворыцца, у крыві ў нас», — сказаў Пуцін.

Ён таксама адзначыў, што «на працягу ўсёй гісторыі краіны найлепшыя якасці народа забяспечвалі Расіі маральна-этычнае лідарства», а таксама дапамагалі пераадольваць усе выпрабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0