minsknews.by

minsknews.by

Культуролаг Павел Сапоцька, які з'яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае сваю пасаду. Супрацоўнікі музея пацвердзілі Tut.by, што 14 студзеня ён развітаўся з калектывам. Раней сам Сапоцька паведаміў у размове з Tut.by, што неўзабаве пакіне сваю пасаду ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Павел Сапоцька быў прызначаны дырэктарам музея ў сакавіку 2018 года, калі яму было 26 гадоў. Ён змяніў Алега Рыжкова, які кіраваў музеем з 2013 года.

Сапоцька нарадзіўся 4 студзеня 1992 года ў Маладзечне. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, магістратуру і аспірантуру БДУКІМ. Выкладае на кафедры міжкультурных камунікацый гэтага ўніверсітэта.

На момант прызначэння Сапоцькі ўзначальваў мастацкую галерэю «Універсітэт культуры».

У кулуарах дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея лічылі пратэжэ тагачаснага міністра культуры Юрыя Бондара. Той узначальваў ведамства ў 2017-2020 гадах і быў адпраўлены ў адстаўку ў лістападзе гэтага года. Магчыма, cыход Сапоцькі звязаны менавіта з гэтай акалічнасцю.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Сапоцька працягне сваю кар'еру ў Дэпартаменце турызму Міністэрства спорту і турызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0