Галалёдзіца і моцныя маразы захаваюцца ў Беларусі 18 студзеня. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
На ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў Мінску, 18 студзеня чакаецца неспрыяльная з'ява надвор'я, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ноччу складзе 23-29 градусаў марозу, месцамі — мінус 17-22. Днём будзе 11-17 ніжэй за нуль, у асобных раёнах — 18-20 градусаў марозу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ