На гарналыжным курорце ў Карачаева-Чаркесіі сышла лавіна. Пад снегам могуць знаходзіцца да 12 чалавек — у тым ліку дзеці
У пасёлку Дамбай на гары Муса-Ачытара ў Карачаева-Чаркесіі снежная лавіна накрыла гарналыжную трасу.
ТАСС
Паводле інфармацыі ТАСС, пад снегам могуць знаходзіцца ад чатырох да 12 чалавек. «Інтэрфакс» піша, што невядомы лёс да 20 чалавек, у тым ліку некалькіх дзяцей.
Пад лавінай апынуліся два вагончыкі пракату гарналыжнага рыштунку, пашкоджана кафэ.
Зараз вядзецца пошук людзей.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ