Дзярждэпартамент ЗША падтрымаў рашэнне Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (IIHF) пазбавіць Беларусь права правядзення ў гэтым годзе чэмпіянату свету, піша ТАСС.

«Мы вітаем рашэнне Федэрацыі перанесці правядзенне чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі. Чакаем з нецярпеннем, калі складуцца прыдатныя ўмовы для аднаўлення міжнародных спаборніцтваў», — гаворыцца ў апублікаваным у панядзелак у Twitter паведамленні кіраўніка прэс-службы амерыканскага дыпведамства Морган Артэгус.

Прадстаўніца Дзярждэпартамента заклікала беларускія ўлады «спыніць кампанію ціску на атлетаў і рэпрэсіі».

У панядзелак рада IIHF пазбавіла Мінск права прыняць матчы чэмпіяната свету, які павінен прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня. Розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі Федэрацыю перанесці турнір з беларускай сталіцы з-за напружанай палітычнай сітуацыі ў краіне. У студзені некалькі буйных спонсараў заявілі, што адмовяцца фінансаваць чэмпіянат, калі ён пройдзе ў Беларусі. Сваё рашэнне IIHF патлумачыла пытаннямі бяспекі, якія знаходзяцца па-за яе кантролем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0