Гэта вынікае з графіка Трампа, апублікаванага прэс-службай Белага дома. Разам з жонкай Трамп пакіне Белы дом ў 8:00 па мясцовым часе (16:00 па Мінску), пасля чаго накіруецца ў Фларыду.
Як паведамляе Gardian, перад Фларыдай Трамп плануе зладзіць праводзіны на ваенным аэрадроме ў Мэрылэндзе. Выданне піша, што парад стане апошняй прэзідэнцкай цырымоніяй.
На мерапрыемства запрошаны яго прыхільнікі, а таксама былыя і цяперашнія службовыя асобы яго адміністрацыі.
Інаўгурацыя Байдэна пачнецца а 20-й па мінскім часе. Раней прэзідэнты традыцыйна бралі ўдзел у інаўгурацыі наступніка.
0
0
0
0
0
0