Фота зроблена за некалькі хвілін да затрымання

Фота зроблена за некалькі хвілін да затрымання

«У пратаколе напісалі, што я ўдзельнічала ў пікеце, крычала «Жыве Беларусь». Але міліцыянт ад рукі яшчэ складаў тлумачальную — там было пра колер штаноў, які парушае грамадскі парадак. Я здзівілася: што, такое цяпер у дакументах пішуць?» — расказвае жанчына.

Ноч яна са знаёмай правяла ў ІЧУ. Суд па скайпе адбыўся ў панядзелак.

«Суддзя цікавіўся маім адзеннем. Пытаўся, якога колеру на мне была куртка, якога колеру шарф. На штанах — гэта заводскі малюнак. Я казала: можаце ўзяць і паглядзець, што лампасы я не сама нашывала. Штаны ў мяне з 2014 года, я ў іх яшчэ цяжарная хадзіла, раней пытанняў не было. Яны якраз для халадоў».

У Любові двое малых дзяцей — 2 і 6 гадоў, таму суткі ёй даць нельга. Суддзя Руслан Гурын выпісаў штраф у 20 базавых (580 рублёў). Тое ж прысудзілі і жанчыне, якую затрымалі разам з Любоўю. Штаны не канфіскоўвалі.

Гарадзенку, дарэчы, судзілі не ў першы раз. Было пасяджэнне пасля затрымання ў кастрычніку, а таксама праз фота ў інстаграм. Але ў абодвух выпадках суд жанчыну апраўдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?