ТАСС

ТАСС

У Расіі з'явілася магчымасць акуратна зняць абмежаванні, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Ён адзначыў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне стабілізуецца. «Колькасць выздаравелых перавышае колькасць захварэлых, колькасць інфіцыраваных зніжаецца», — сказаў ён.

Раней у панядзелак мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што пандэмія пайшла на спад у сталіцы. Па яго словах, улады пачынаюць «адкрываць горад для нармальнага жыцця». 21 студзеня Сабянін адмяніў шэраг абмежаванняў.

За апошнія суткі ў Расіі ўпершыню з лістапада 2020-га выявілі менш за 20 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам — 19 290.

На працягу двух месяцаў у краіне фіксавалі ад 20 тысяч да амаль 30 тысяч заражаных. У апошні раз 11 лістапада 2020 года статыстыка была ніжэйшай за звыклыя значэнні — тады каранавірус пацвердзіўся ў 19 851 жыхара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0