Інфармацыю пра гэта Tut.by пацвердзіў дырэктар установы Аляксандр Мікіта.
Tut.by
— Так, цяпер Віктар Бабарыкін працуе ў нас дырыжорам. Ужо 13 лютага маэстра прэзентуе свой першы праект «Мужчына & Жанчына». Гэта калабарацыя Белдзяржфілармоніі і сімфанічнага аркестра радыё. У яго выкананні прагучаць найлепшыя рамантычныя мелодыі (музыка А. П'яцолы, М. Леграна, Э. Марыконэ, Э.-Л. Уэбер і іншых кампазітараў), — адзначыў Аляксандр Мікіта.
Віктар Бабарыкін кіраваў Прэзідэнцкім аркестрам з 2002 года, з моманту яго стварэння. У кастрычніку 2019 года яго знялі з пасады.