Цыклон «Ларс» абясточыў 284 населеныя пункты
Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў, якія пацярпелі з-за непагадзі, у 284 населеных пунктах Беларусі.
Правакатарка з пікета Ціханоўскага: Я хацела, каб прэзідэнтам стаў Бабарыка
Журналістам удалося звязацца з Аленай Кузьміной — правакатаркай з пікета Сяргея Ціханоўскага ў Гродне. Пасля затрымання блогера інтэрнаўты раскрылі, што жанчына з'яўляецца ўдзельніцай чата «Распусная Беларусь». Знайшлі і старое фота з тэлефонным нумарам Алены, на якім «прыемная дзяўчына пышных формаў» прапануе правесці вечар з мужчынам, у інтэрнэце нават фігуравала сума, у якую абыдуцца пару гадзін з Аленай. Упершыню жанчына пагадзілася размаўляць з прэсай.
Доктар Мікіта Салавей, які даў публічны адказ Качанавай, больш не галоўны інфекцыяніст Мінска
Доктар Мікіта Салавей больш не галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. На гэтай пасадзе ён быў з снежня 2016 года. Салавей застаецца дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.
Новыя прызначэнні: з’явіліся сакратар Рады бяспекі, кіраўнік Брэстчыны і дырэктар СТБ
Тэлеканал СТБ узначаліў Кірыл Казакоў, які быў генеральным прадзюсарам, а затым в. а. гендырэктара тэлеканала пасля прызначэння Ігар Луцкага міністрам інфармацыі.
Начальнік Генштаба Узброеных сіл Аляксандр Вальфовіч прызначаны дзяржсакратаром Рады бяспекі Беларусі.
Юрый Шулейка — новым кіраўніком Брэсцкай вобласці, ён быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці.
«Гродна-Азот» узначаліў былы віцэ-прэм'ер (да 2018 года) Ігар Ляшэнка, Камітэт дзяржкантролю ўзначаліць Васіль Герасімаў.
«Самы страшны дзень быў учора — з мехам на галаве». Беларус-юрыст Навальнага распавядае пра затрыманне, дэпартацыю, пратэсты і палац Пуціна
21 студзеня ў Маскве затрымалі Уладлена Лася — юрыста Фонду барацьбы з карупцыяй Навальнага. Яго, грамадзяніна Беларусі, пратрымалі трое сутак пад вартай, а пасля дэпартавалі з Расіі — з забаронай уезду аж да 2026 года.
Сёння Лось знаходзіцца не ў Расіі і не ў Беларусі — а недзе за мяжой. Пра сваё затрыманне, працу ў Фондзе барацьбы з карупцыяй, Аляксея Навальнага, Святлану Ціханоўскую і пратэсты ён распавёў «Нашай Ніве».