Адзначаючы татальнае беззаконне, якое правіць сёння баль, мы часцяком згадваем сталінскі тэрор. Але ёсць адна істотная розніца, каторая парадаксальным чынам унушае аптымізм, піша ў фб Сяргей Ваганаў, ветэран беларускай журналістыкі і дзед Кацярыны Андрэевай

У 30-я гады ўлада была з розных прычынаў зацікаўлена далучыць да сваіх злачынстваў як мага болей народу. Суды адбываліся ў клубах, дамах культуры, нават у заводскіх цэхах, у прысутнасці соцень і тысяч працоўных. Так званыя «тройкі» ўтварыліся пазней, калі рэпрэсіі набылі глабальны маштаб. 

Сёння лукашэнкаўскі рэжым робіць усё магчымае, каб абмежаваць інфармацыю пра судовыя працэсы, абмежаваць прысутнасць на іх не толькі незалежнай прэсы, але і ўсіх жадаючых.

Уявіце сабе суд над Бабарыкам на МЗКЦ альбо ў Палацы культуры МТЗ…

Рэжым страшыцца народу, намагаецца праз лёкайскую журналістыку пампаваць у грамадства свае ўласныя страхі. 

Карацей, мы, па-мойму, з’яўляемся сведкамі таго, у якіх апошніх корчах лютуе апошні сталінізм у Еўропе. Дый у Еўразіі назіраюцца прыкметы таго ж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0