hcdinamo.by

hcdinamo.by

Гэта стала вядома пасля паражэння ў панядзелак «Віцязя» ад «Ёкерыта» (1:5).

«Дынама», якое зараз ідзе на 6-м месцы ў Заходняй канферэнцыі, не апусціцца ніжэй за восьмае месца, а можа фінішаваць і пятым.

Клуб з Беларусі згуляе ў плэй-оф ўпершыню з 2017 года. Каманду трэніруе Крэйг Вудкрафт. У 2017 годзе, калі мінчукі прабіліся ў плэй-оф, з клубам таксама працаваў ён.

Супернік у плэй-оф вызначыцца крыху пазней, камандам да канца рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці па два-тры матчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0