Томас Бах. Фота МАК

Томас Бах. Фота МАК

На прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння кіраўнік МАК Томас Бах не закрануў беларускага пытання падчас асноўнай сесіі. Тым не менш пасля яе адным з журналістаў было зададзенае пытанне аб тым, як можа змяніцца сітуацыя вакол НАК Беларусі пасля выбараў у ім (пасяджэнне НАК у Мінску, мяркуецца, пройдзе ўжо 26 лютага).

— Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, і я не буду цяпер спекуляваць наконт вынікаў выбараў у НАК. Будзем чакаць выніку, і тады будзе самы час абмеркаваць гэтае пытанне, — адказаў Бах.

Inside the Games паведамляла, што калі выканкам МАК вырашыць, што спартсмены, якія пратэстуюць супраць Лукашэнкі, па-ранейшаму падвяргаюцца дыскрымінацыі, могуць быць прыняты далейшыя меры, у тым ліку адхіленне Нацыянальнага алімпійскага камітэта і выступ беларускіх спартсменаў на спаборніцтвах у Токіа пад нейтральным алімпійскім сцягам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0