ТАСС

ТАСС

«Будзьце гатовыя, што ў выпадку неабходнасці мы пераначуем на гэтай плошчы», — заявіў Сагатэлян падчас мітынгу апазіцыі.

У сваю чаргу, Нікол Пашынян узяў удзел у шэсці сваіх прыхільнікаў, якое працягнулася мітынгам. 

Як сказаў Пашынян на мітынгу, час «аксамітных рэвалюцый» прайшоў. Ён заявіў, што яго прапанова аб пазачарговых выбарах у парламент застаецца ў сіле, і прапанаваў апазіцыі пачаць кансультацыі. Пашынян таксама выказаў упэўненасць, што пытанне яго сыходу з пасады павінен вырашыць народ.

«Хай народ запатрабуе маю адстаўку, хай застрэліць мяне на плошчы», — заявіў ён.

«Мой загад усім салдатам, афіцэрам, генералам — займайцеся вашай справай, аховай межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці Арменіі. Гэта мой загад — і ніхто не можа яго парушыць», — заявіў Пашынян.

Ён выказаў упэўненасць, што народ не дазволіць адбыцца дзяржаўнаму перавароту ў краіне. «Я ў гэтым упэўнены».

***

Раней Генштаб Арменіі запатрабаваў адстаўкі прэм'ера і ўрада праз звальненне першага намесніка Тырана Хачатрана. Гэта адбылося пасля таго, як вайсковец не пагадзіўся з крытыкай з боку Пашыняна ракетных комплексаў «Іскандэр», вырабленых у Расіі. Па словах прэм'ера, яны былі неэфектыўнымі падчас узброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху, ракеты «не ўзарваліся або ўзарваліся толькі на 10%».

Пашынян назваў патрабаванне вайскоўцаў аб сваёй адстаўцы спробай перавароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0