Віктар Лукашэнка. Фота Сяргея Гудзіліна

Віктар Лукашэнка. Фота Сяргея Гудзіліна

«І, самае галоўнае, шмат ж вы чуеце размоў: транзіт улады, вось тут цяпер Лукашэнка старэйшаму як мінімум перадасць уладу, ён будзе кіраваць у краіне.

Я часта казаў, што ў нашай сям'і гэта ніколі не абмяркоўвалася і абмяркоўвацца не можа. Бо ніводнае маё дзіця прэзідэнтам у Беларусі не будзе пасля мяне. І Віктар, калі вы яго абераце, не будзе дзяржаўным служачым.

Ён сёння ж будзе звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Я не цісну на вас і не настойваю. Гэта ваш выбар», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Лукашэнка займаў пасаду памочніка па нацыянальнай бяспецы з 2005 года.

Сёння ён быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. З красавіка 2019 года ён выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а ў лістападзе таго ж года быў абраны Алімпійскім сходам на гэту пасаду.

Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0