Пробную партыю расійскай вакцыны «Спутнік V» выпусцілі ў Беларусі

Першыя валідацыйныя серыі вакцыны «Спутнік V» зрабілі ў Беларусі, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Памятаеце ваенкама Крываносава, які атрымаў ад Лукашэнкі «зарад энергіі»? Цяпер ён атрымаў і медаль

Дзяржаўных узнагарод удастоены 58 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 26 лютага.

Медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджаны ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў.

У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі Ніла Гілевіча. Затрымалі да 14 чалавек

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, раніцай 26 лютага на чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўночны» людзі ў цывільным адзенні затрымалі групу пенсіянераў.

Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару

Сёння на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта прэзідэнтам НАК абраны Віктар Лукашэнка.

Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце

Пра гэта стала вядома на пасяджэнні, прысвечаным дапрацоўцы кодэксаў аб крымінальнай адказнасці, 24 лютага. Старшынстваваў на ім кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка.

Абраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца

На Алімпійскім сходзе ў Мінску сёння быў абраны новы склад Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Супраць ранейшага былі ўведзеныя санкцыі МАК.

Маладзёны з відэа збіцця ў «Алмі» расказалі, што насамрэч адбывалася ў краме

Тэлеграм-канал «Нік і Майк» апублікаваў відэа з кадрамі збіцця людзей увечары 11 жніўня проста ў краме «Алмі» на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. На кадрах бачна, як выпадковых людзей жорстка збіваюць і затрымліваюць проста каля ўвахода і на фудкорце. Таймер на відэа паказвае 9 жніўня, але насамрэч гэта адбылося на два дні пазней. «Наша Ніва» адшукала маладзёнаў, якія ў той вечар былі ў «Алмі». Яны заехалі ў краму па ежу — скончылася тым, што адзінага хлопца з кампаніі пабілі і забралі на Акрэсціна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0