Fox News

Fox News

Пітэр быў старэйшым братам знакамітага гангстара Джона Гоці, які ўзначальваў мафію Нью-Ёрка да 2002 года. Пасля смерці Джона мафіёзным босам стаў Пітэр, нягледзячы на тое што ён славіўся тармазнутасцю і меў мянушку «Самы тупы дон». Былыя мафіёзі сцвярджаюць, што Пітэр стаў хросным бацькам не па сваёй волі і дрэнна спраўляўся з роляй лідара.

Яго лічылі занадта добрым для кіраўніка злачыннага клана.

У 2003 годзе яго асудзілі, і ён правёў за кратамі 17 гадоў. Да вызвалення яму заставалася яшчэ восем гадоў. Ён памёр 26 лютага ў палаце Федэральнага медцэнтра ў горадзе Батнер, дзе праходзіў лячэнне. Згодна са звесткамі дактароў, мафіёзі памёр па натуральных прычынах з-за старасці і слабога здароўя.

Клан Гамбіна ўтварыўся ў 1902 годзе. Ён уваходзіць у пяцёрку найбольш буйных і ўплывовых кланаў італа-амерыканскай мафіі «Пяць сем'яў», што кантралююць арганізаваную злачыннасць у Нью-Ёрку. Зоны ўплыву размяжоўваюцца на пасяджэнні спецыяльнага савета — Камісіі. Гангстары займаюцца, апроч іншага, рэкетам вымагальніцтвам, ліхвярствам, крадзяжом аўтамабіляў, рабаваннямі і заказнымі забойствамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0