1 сакавіка людзі звярнуліся ў аддзел па надзвычайных сітуацыях з наступнай праблемай. З-за крыгаходу існавала пагроза разбурэння нізкаводнага пешаходнага моста праз раку Прастыр у вёсцы Парэ. Да месца выкліку выехалі спецыялісты выбухатэхнічнай і вадалазнай службаў Пінскага цэнтра рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр», паведамляе 112.by

Высветлілася, што, сапраўды, у працэсе раставання лёду і руху крыг па рацэ з боку Украіны ў напрамку Пінска стварылася пагроза разбурэння нізкаводнага пешаходнага моста даўжынёй 40 метраў. Мост забяспечвае жыццё вёскі, дзе 8 жылых дамоў і пастаянна пражывае 9 чалавек.

У Пінскім райвыканкаме было праведзена пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях, на якім спрагназавалі інтэнсіўнае раставанне лёду. Было вырашана здрабніць лёд на рацэ падраздзяленнямі МНС.

Работнікі МНС пад кіраўніцтвам начальніка цэнтра Андрэя Казлова правялі неабходныя падрыхтоўчыя работы і серыяй праведзеных выбухаў пабілі ледзяное покрыва плошчай 1200 квадратных метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0