Tut.by
Мінімальнае пакаранне, якое можа ім пагражаць па гэтым артыкуле, — шэсць месяцаў пазбаўлення волі, максімальнае —тры гады калоніі. Пад вартай Кацярына і Арцём знаходзяцца ўжо 102 дні, нагадвае Tut.by.
Справу журналісткі і доктара разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска ў будынку Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі. Суддзя — Святлана Бандарэнка, дзяржабвінаваўца — Людміла Іваненка, Кацярыну Барысевіч абараняюць адвакаты Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук, Арцёма Сарокіна — Вольга Бацюк.
Сёння Кацярыну і Арцёма завялі ў залу прыкладна ў 10.15. Пасяджэнне доўжылася прыкладна 10 хвілін. Пасля яго стала вядома, што прысуд абвесцяць сёння а 16.00.
Абвяшчэнне прысуду будзе публічным — на яго змогуць прыйсці родныя, калегі і сябры Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна.