Фота цэнтра імя Гамалеі

Фота цэнтра імя Гамалеі

Першапачаткова вакцынацыя ад каранавіруса праводзілася тым медработнікам, якія ў гэтым мелі патрэбу і выказалі жаданне.

«Сёння прыйшла партыя 40 тысяч доз другога кампанента вакцыны з Расіі. Павінна прыбыць яшчэ адна стотысячная партыя. Раней мы ўжо паведамлялі аб 50 тыс. кітайскіх вакцын», — адзначыў Дзмітрый Піневіч. 

«Масавая вакцынацыя ўсіх ахвотных пачнецца з красавіка. Ніякай праблемы ў гэтым няма. Пакуль запісваем, лічым ахвотных, іх шмат. Прыступім да вакцынацыі, калі атрымаем сваю вакцыну ў больш масавай вытворчасці.

Але да гэтага завершым вакцынацыю, як гэта робіць і ўвесь свет, тых, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё ў рамках сваёй прафесійнай дзейнасці», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0