Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Саксонскі горад Анаберг, які знаходзіцца недалёка ад нямецка-чэшскай мяжы, не прывабліваў увагі людзей, якія займаюцца распрацоўкай транспарту будучыні. Аднак на працягу апошніх гадоў Анаберг выклікае цікавасць як даследчыкаў, так і бізнэсменаў, бо ў студзені 2018 года там адкрыўся першы ў свеце цалкам лічбавы чыгуначны стрэлачны пост.

Гэта з’яўляецца часткай нямецкага праекта Smart Rail Connectivity Campus (SRCC), які ажыццяўляецца галоўным чыгуначным аператарам Deutsche Bahn і Хемніцкім тэхнічным універсітэтам. Мэта праекта пабудаваць разумную чыгунку, якая стане пачаткам для лічбавага чыгуначнага руху ў Еўропе, піша DW.

Чыгунка ўжо гатовая да выпрабаванняў. Яна будзе выкарыстоўваць сістэмы лічбавага кантролю і бяспекі чыгуначнага руху, экалагічна чыстыя тэхналогіі руху цягнікоў, штучны інтэлект, а таксама мабільную перадачу звестак пятага пакалення.

Першую радыёмачту 5G пабудавалі ў Анабергу ў 2019 годзе. Тады ўпершыню пратэсціравалі на невялікім участку беспілотны цягнік ад французскай кампаніі Thales, які рухаўся з дапамогай перадачы звестак 5G.

Перадача звестак 5G забяспечвае маніторынг руху цягнікоў у рэжыме рэальнага часу. Патрабуецца каля 30 радыёмачтаў 5G, каб забяспечыць рух цягнікоў на 24-кіламетровым маршруце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0