Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Калі людзі сёння набываюць традыцыйны аўтамабіль, то яны ўпэўненыя, што ў ім нічога кардынальна не будзе змяняцца на працягу некалькіх гадоў. Аднак на думку Клауса Гурбера, эксперта па аўтамабільным праграмным забеспячэнні, у хуткім часе аўтамабілі, у якіх выкарыстоўваецца ўсё больш праграмнага забеспячэння, будуць змяняцца ледзь не кожныя тры месяцы.

«Людзі будуць атрымліваць пастаянныя аднаўленні праграмнага забеспячэння, аналагічныя тым, якія кожны атрымлівае на смартфоне ці ноўтбуку сёння», — перакананы Клаус Гурбер.

Клаус Гурбер вывучае праблемы, з якімі сутыкнуцца аўтавытворцы па меры распаўсюджвання ў галіне IT-тэхналогій. Эксперт мяркуе, што затраты аўтавытворцаў на распрацоўку праграмнага забеспячэння для аўтамабіляў павялічацца ўдвая на працягу наступнага дзесяцігоддзя.

Аўтамабільная прамысловасць усё хутчэй пераходзіць да электрамабіляў, якія будуць патрабаваць яшчэ больш моцных ІТ-тэхналогій, піша DW.

Камп'ютары выкарыстоўваюцца ў аўтамабілях і трактарах ужо пэўны час, аднак пакуль што працуе гэта так: электроніка асобна кантралюе працу рухавіка, кандыцыянера або адкрыццё вокнаў.

У аўтамабілях будучыні ўсе гэтыя задачы будуць апрацоўвацца цэнтралізавана. Галоўны камп’ютар будзе адказваць за кантроль усяго, а яго праграмнае забеспячэнне перыядачна аднаўляцца з дапамогай тэхналогій 5G. Такім чынам аўтавытворцы, па сутнасці, пераважна стануць вытворцамі праграмнага забеспячэння.

Пасля аднаўленняў на смартфоне карыстальнікі часта скардзяцца на пэўныя праблемы ў працы тэлефона. З тым жа сутыкаюцца і аўтавытворцы, якія прасоўваюць лічбавыя рашэнні ў вытворчасці аўтамабіляў.

Няспраўнае праграмнае забеспячэнне ў аўтамабілі патэнцыйна можа забіваць, таму яно павінна быць максімальна надзейным. На думку эскпертаў, бяспека можа быць гарантавана толькі дзякуючы шчыльнаму супрацоўніцтву аўтавытворцаў з тэхналагічнымі кампаніямі.

Клаус Гурбер лічыць, што ў выніку гэтага супрацоўніцтва будуць распрацаваныя дзве-тры найлепшыя аперацыйныя сістэмы, якія і будуць выкарыстоўваць большасць аўтавытворцаў ва ўсім свеце.

Будучыня беларускага аўтабудавання таксама будзе залежаць ад здольнасці нашай дзяржавы развіць ІТ-сектар. Інакш у тым, што будзе складаць асноўную частку кошту грузавіка ці трактара, мы будзем залежаць ад распрацовак іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0