Ландсбергіс акцэнтуе, што «Літва была і будзе той каменнай сцяной, за якой знойдуць прытулак усе дэмакратычныя сілы, якія пераследуюцца рэжымамі».

«Таму ўсе, хто знайшоў прытулак у Літве, могуць адчуваць сябе ў бяспецы, яны не будуць перададзеныя рэжымам — ні за сваю барацьбу за дэмакратыю, ні за свабоду слова або веравызнання. А беларускаму рэжыму мы можам сказаць — хутчэй пекла замёрзне, чым мы пачнём разглядаць вашыя патрабаванні», — сказаў Г. Ландсбергіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0