З'езд сабраў 135 дэлегатаў, якія амаль аднадушна выканалі фармальныя працэдуры па стварэнні партыі. З вітальным словам выступіў дэпутат Дзярждумы РФ Дзмітрый Белік з Севастопаля і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі Тэнгіз Думбадзэ, а таксама прадстаўнікі аб'яднанай расійскай партыі «Справядлівая Расія — за праўду» Аляксандр Казакоў і Віктар Яцэнка, якія перадалі прывітанне ад свайго лідара Захара Прылепіна. Белік палічыў сімвалічнай дату з'езду, нагадаўшы, што акурат 6 сакавіка быў прызначаны рэферэндум «аб вяртанні Крыма ў родную гавань».

Беларускі дэпутат Тэнгіз Думбадзэ назваў сябе «беларускім грузінам», а таксама «прыхільнікам улады, які не баіцца праўды». Ён вітаў будучую працу «Саюза» па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая «не павінна ўдарыць па суверэнітэце».

Таксама паказальнае прывітанне з'езду ад праўладнага публіцыста Аляксея Дзермана, які падзякаваў Лушчу за дапамогу ў арганізацыі мітынгаў у падтрымку Лукашэнкі ў жніўні-верасні. Сам Дзерман аднак прызнаўся, што мае намер уступіць у прапрэзідэнцкую партыю, у якую будзе пераўтворана грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».

Сімвалічна, што кандыдатуру Лушча на месца старшыні «Саюза» высунуў Мікалай Сяргееў, які з 1992-га да роспуску ў 1999 годзе быў адным з лідараў прарасійскай партыі «Славянскі сабор «Белая Русь». Пасля ліквідацыі «Славянскага сабора» такіх адкрыта прарасійскіх партый у Беларусі больш не было да 2021 года.

Чытайце таксама: Прарасійскія радыкальныя сілы ў Беларусі аб’ядноўваюцца ў партыю. Выступіць запрасілі паплечнікаў Захарчанкі з ДНР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0