У ютуб-канале Сцяпана Пуцілы з’явілася новае відэа — фільм «Лукашэнка. Залатое дно». З першай хвіліны прэм’ера карысталася попытам аўдыторыі. У пікавы момант фільм аднамомантава глядзелі больш за 101 тысячу карыстальнікаў.

Відэа працягваецца каля 80 хвілін. У ім Сцяпан Пуціла і яго каманда расказваюць пра рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, яго аўта- і авіяпарк, дарагія гадзіннікі і іншыя аксесуары. Пераказваюцца гісторыі жанчын, якія былі набліжаныя да кіраўніка краіны. У якасці дадатковых экспертаў прыцягнутыя «супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта», «інжынер». Яны фігуруюць у відэа са змененымі галасамі.

Што ў фільме эксклюзіўнага? Раней у СМІ не публікаваліся некалькі дакументаў — напрыклад, праектныя планы рэзідэнцыі «Усход». Таксама прыводзяцца дадатковыя аргументы блізкасці да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмена Паўла Тапузідзіса і яго кампаніі «Тытунь-Інвест».

Аднак большасць зместу — гэта кампіляцыя фактаў, раней вядомых палітызаванай аўдыторыі. Але для людзей, якія сталі цікавіцца сітуацыяй у Беларусі толькі апошнім часам, гэта інфармацыя будзе цікавай.

Дзякуючы папулярнасці Сцяпана Пуцілы і алгарытмам Ютуба відэа збярэ мільённыя прагляды. Магчыма, дзяржава прызнае яго «экстрэмісцкім», як і папярэдні фільм Пуцілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0