Рыгор Кастусёў, фота Надзеі Бужан

Рыгор Кастусёў, фота Надзеі Бужан

Рыгора Кастусёва затрымалі ўвечары 12 красавіка ў Шклове, пасля чаго павезлі ў Мінск. Сваякі даведаліся пра гэта пасля званка супрацоўніка КДБ. Ён паведаміў дачцэ Кастусёва, што палітык затрыманы па крымінальнай справе. Потым стала вядома, што Рыгора Кастусёва затрымалі як падазраванага па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх).

Чытайце таксама. Кастусёў: Лукашэнка прапаноўваў мне быць ягоным намеснікам, а Дзмітрыеў — $100 тысяч. Вялікая гутарка

***

Рыгор Кастусёў, фота Надзеі Бужан

Рыгор Кастусёў, фота Надзеі Бужан

Рыгор Кастусёў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Бялыніцкім раёне, скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна (1983—1988), дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна (1988—1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1995—2001).

Кандыдат ў прэзідэнты ад Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

У 2017 быў абраны старшынёй Партыі БНФ.

Жанаты, мае траіх дзяцей. Жыве ў Шклове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0