Леанід Барткевіч нарадзіўся 25 мая 1949 года ў Мінску, рана страціў бацьку, выхоўваўся маці. Быў салістам яшчэ ў хоры хлопчыкаў Палаца піянераў. Потым — салістам харавога ансамбля «Юнацтва» пры кансерваторыі. Да гэтага скончыў музычную школу ў класе трубы.

Барткевіч скончыў архітэктурны тэхнікум. 

У 1970 г. быў уключаны ў склад «Песняроў». У 1980 г. пакінуў ансамбль. Запісваўся і выступаў сольна. У 1989 годзе з жонкай Вольгай Корбут і сынам Рычардам з'ехаў у ЗША. У 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь.

У 1999 годзе зноў стаў салістам ВІА «Песняры» і знаходзіўся ў ім да самай смерці яго кіраўніка Уладзіміра Мулявіна ў 2003 годзе.

Леанід Барткевіч праславіўся песнямі «Александрына», «Бярозавы сок» , «Вераніка», «Алеся».

Цырымонія развітання з Леанідам Барткевічам пройдзе 15 красавіка ў Белдзяржфілармоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0