У брэсцкім і магілёўскім СІЗА забаранілі перадаваць кнігі, часопісы і крыжаванкі
Як паведамляюць праваабаронцы, яшчэ 8 красавіка ад сваякоў палітвязьняў зьявілася інфармацыя: у СІЗА-7 у Брэсце нельга ў перадачу ўкласьці кнігі, часопісы і крыжаванкі. Таксама гэтага ня прымуць пасылкай, піша «Радыё Свабода».
Як потым вусна патлумачылі работнікі ізалятару, гэта і раней было забаронена правіламі СІЗА. А для таго, каб вязень атрымліваў друкаваныя выданьні, іх трэба выпісаць паводле паштовага каталёгу.
Як адзначаюць правабаронцы, такая практыка па забароне кніг, часопісаў і крыжаванак зьявілася і ў Магілёве: сёньня пра гэта паведаміў канал валянтэраў магілёўскай «Вясны».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ