ТАСС
У ведамстве ўдакладнілі, што ў актыўнай фазе міжвідавага вучэння на паўвостраве прымаюць удзел больш за дзесяць тысяч вайскоўцаў.
У манеўрах задзейнічана 1,2 тысячы адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі агульнавайсковага аб'яднання Паўднёвай ваеннай акругі, Чарнаморскага флоту, Каспійскай флатыліі і злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў, больш за 40 баявых караблёў і 20 судоў забеспячэння.
Міністр Сяргей Шайгу таксама прыляцеў у Крым. Міністр агледзеў з паветра раёны дыслакацыі злучэнняў і баявой тэхнікі, пракантраляваў гатоўнасць марской і сухапутнай груповак.