У Мінску на прыпынках сёння з'явіліся плакаты з выявай Аляксандра Лукашэнкі, які прыносіць прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам.

9 мая сёлета адзначаецца афіцыйны дзень сцяга і герба, які традыцыйна адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады, калі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і старадаўні герб «Пагоня» былі дзяржаўнымі, але ад 1995 года замяніў БЧБ на распрацаваныя ў савецкай стылістыцы сімвалы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, толькі без сярпа і молата.

Ад 2020 года за нацыянальную сімволіку сталі моцна пераследаваць. Гэта пачалася пасля таго, як яна стала выкарыстоўвацца на пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. За налепку з «Пагоняй» на машыне, за бела-чырвона-белыя сцяжынкі на балконе і нават за бела-чырвоныя шкарпэткі сталі караць арыштамі на доўгі тэрмін і вялізнымі штрафамі. Суддзі і міліцыя рэзка пачалі інтэрпрэтаваць гэта як несанкцыянаванае пікетаванне, хоць раней гэта ніколі пікетаваннем не лічылася.

У такім кантэксце плакаты з Аляксандрам Лукашэнкам уяўляюць сабою форму пратэсту і аўтару таксама можа пагражаць пакаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0