У міліцыю звярнулася 35-гадовая жанчына. Яна распавяла, што 39-гадовая знаёмая не вяртае 40 тысяч даляраў, якія ўзяла ў доўг для развіцця бізнэсу.

Высветлілася, што даўжніца прыдумала камерцыю па продажы дарагіх футраў, але патраціла ўсе грошы на ўласныя патрэбы (рэстараны, адзенне, ювелірныя рэчы, турыстычныя паездкі і іншае).

Яшчэ чатыры чалавекі купіліся на гісторыю з набыццём зямельнага ўчастка і пазбавіліся 20 тысяч даляраў. Таксама жанчыне ўдалося тройчы прадаць канфіскаваны за сістэматычную нявыплату лізінгавых плацяжоў Mercedes-Benz S-класа.

Самым буйным аказаўся падман 30-гадовага мінчука, які прадаў атрыманы ў спадчыну будаўнічы бізнэс і ўсе грошы пазычыў знаёмай. Больш таго, каб дапамагчы ёй, мужчына сам браў пазыку. Усяго ён перадаў каля 500 тысяч даляраў.

Вядома, што жанчына ўваходзіла ў давер да сваіх крэдытораў таксама праз падман. Арганізоўвала ім тыповыя кансультацыі з фінансавымі работнікамі, дактарамі і юрыстамі пад выглядам эксклюзіўных паслуг, пасля чаго прасіла ў доўг.

Пакуль устаноўлена больш за дзесяць пацярпелых, у якіх жанчына выманіла каля 750 тысяч даляраў.

Яна займалася такім «бізнэсам» з 2017 года з дапамогай сваякоў і знаёмых, якія гралі ролю службовых асоб розных арганізацый. Цяпер высвятляюцца дадатковыя эпізоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0