Эксперты пастаяннай камісіі па вакцынацыі Германіі лічаць высокай імавернасць таго, што грамадзянам прыйдзецца паўтараць курс прышчэпак ад кавіду, паведамляе DW.

Другі этап масавай вакцынацыі людзям спатрэбіцца не пазней за 2022 год.

Вось што сказаў кіраўнік камісіі Томас Мертэнс: «Вірус не сыдзе ад нас. Таму цяперашнія прышчэпкі ад каранавіруса будуць не апошнімі. Трэба быць гатовымі да таго, што ў будучым годзе, магчыма, усім нам давядзецца асвяжыць прышчэпку».

Па словах эксперта Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі па пытаннях аховы здароўя, былога эпідэміёлага Карла Лаўтэрбаха, імунная абарона пасля прышчэпкі трымаецца паўгода. Менавіта таму можа спатрэбіцца паўтор вакцынацыі.

У выпадку ж, калі пачнуць распаўсюджвацца мутаваныя штамы, супраць якіх цяперашнія вакцыны будуць малаэфектыўнымі, то пачаць рабіць прышчэпкі абноўленымі прэпаратамі трэба будзе ўжо раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0