Нагадаем, ён быў затрыманы ў Маскве 12 красавіка сілавікамі і пазней разам з Юрыем Зянковічам, Рыгорам Кастусёвым, Ігарам Макарам і шэрагам іншых людзей абвінавачаны ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Пакуль Аляксандр Іосіфавіч піша супрацоўнікам рэдакцыі, што ў плане здароўя ў яго «ўсё добра» — натуральна, наколькі гэта можа быць ва ўмовах следчага ізалятара КДБ.

«Рэгулярна бачу самога сябе ў тэлевізары, — напісаў Фядута ў адным са сваіх лістоў. — Таму паведамляю:

1. Гэта сапраўды я.

2. Я сапраўды прызнаю сябе ўдзельнікам змовы.

3. Я сапраўды даю паказанні.

4. Мяне не катуюць, не цярзаюць, не мучаюць. Мала таго: мне аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога. З гэтага пункту гледжання ўсё добра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0