«Мы проста разумеем загрузку нашых кінатэатраў, пакуль яшчэ ёсць меры абмежавальнага характару, таму мы не спяшаемся. Хочам, каб пасля большая колькасць гледачоў убачыла гэты фільм. Усяму свой час. Час прыйдзе, і фільм, вядома ж, на паліцы знаходзіцца не будзе», — заявіў чыноўнік у каментары тэлеканалу СТБ.

Біяграфічны фільм «Купала» не можа трапіць да беларускага гледача ўжо другі год. Афіцыйны паказ некалькі разоў пераносілі. Апошні раз яго планавалі паказаць на кінафэсце «Лістапад» напрыканцы 2020-га, але зноў адклалі. У інтэрнэт нават злілі чарнавую версію стужкі, каб гледачы мелі ўяўленне пра фільм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0