Футбалісты зборнай Расіі выйгралі ў фінскай каманды з вынікам 1:0. Расіяне валодалі ініцыятывай на працягу ўсёй гульні. Аднак ім доўга не ўдавалася забіць гол, і толькі ў кампенсаваны час першага тайма Аляксей Міранчук адкрыў лік.
Футбалісты Уэльса абыгралі каманду Турцыі з лікам 2:0 у матчы чэмпіянату Еўропы. Гэта другая параза туркаў на цяперашнім турніры.
Валійцы пад кіраўніцтвам капітана Бэйла праводзілі вострыя контратакі, і на 42-й хвіліне Ааран Рэмзі адкрыў лік.
Пасля перапынку туркі шмат атакавалі, аднак адыграцца ім не ўдалося. На 60-й хвіліне Гарэт Бейл меў шанец падвоіць вынік, але не рэалізаваў пенальці. А на 5-й кампенсаванай хвіліне кропку паставіў Конар Робертс, які замкнуў перадачу Гарэта Бэйла.
У апошнім матчы дня італьянцы былі мацнейшымі за швейцарцаў — 3:0.
На 26-й хвіліне Берардзі нізам прастрэліў у варатарскую, а Лакатэллі ідэальна падставіў нагу.
На 51-й хвіліне Лакатэлі зрабіў дубль. Бліскучы далёкі ўдар з радыуса штрафной — мяч паляцеў у ніжні кут.
На 89-й хвіліне вызначыўся Імабіле, ён забіў метраў з 20.