Дзіця, якое пры нараджэнні важыла 312 грамаў, здолела выжыць. Нядаўна ў хлопчыка прайшоў першы дзень нараджэння.

Рычард Хатчынсан нарадзіўся на пяць месяцаў раней за тэрмін, і, згодна з кнігай рэкордаў Гінэса, ён быў прызнаны самым неданошаным дзіцём у свеце. Дактары рыхтавалі бацькоў дзіцяці да таго, што хлопчык не выжыве, піша CNN.

Калі Рычард з’явіўся на свет у клініцы ў амерыканскім штаце Мінесота, ён быў такім маленькім, што бацькі маглі трымаць яго на далоні. У яго маці ўзніклі праблемы са здароўем, праз якія дактары былі вымушаныя выклікаць заўчасныя роды — на 131 дзень раней за тэрмін. Перад родамі дактары папярэджвалі будучых бацькоў, што шансы на выжыванне дзіцяці складаюць 0%.

Пасля нараджэння хлопчык правёў у шпіталі больш за паўгода. Праз пандэмію кавіду бацькі не маглі заставацца з Рычардам у шпіталі, таму яны прыязджалі да дзіцяці кожны дзень з іншага штата. У снежні бацькам нарэшце дазволілі забраць хлопчыка дахаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0